Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Мемуарысты

Платон Андрэевіч Крэнь нарадзіўся 4 красавіка 1896 г. у фальварку Ярашэва Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Ярашоўка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Андрэй Кандратавіч Крэнь, — умелы цясляр і сталяр, быў пісьменным, займаўся грамадскімі справамі, выбіраўся прысяжным Наваградскага і Слонімскага акруговых судоў, узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства земляробства і імянным нагрудным знакам. У доме панаваў культ кнігі: зімовымі вечарамі за сталом шкаляр Платон уголас чытаў творы Сянкевіча, Гогаля, Пушкіна. Вучыўся ў мужчынскай гарадской гімназіі г. Кельцы (Польшча), потым у Клецкай настаўніцкай школе, якую скончыў у 1913 г.

Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) нарадзіўся 7 лютага 1546 года ў мястэчку Ляхавічы Наваградскага ваяводства (цяпер горад Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Міхаіл Васільевіч Еўлашоўскі, са старажытнага, але збяднелага, шляхецкага роду. Першапачатковую адукацыю Фёдар Еўлашоўскі атрымаў дома, астатнія веды набыў шляхам самаадукацыі ў час службы пры двары магнатаў.

Марцін Матушэвіч нарадзіўся 11 лістапада 1714 года ў вёсцы Ельня Берасцейскага павета (цяпер вёска Радасць Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і шляхціча. Свой род Матушэвічы вялі ад Гедройцаў, як малодшая лінія старога княжага роду герба Лебедзь, але збяднелі і сталі мелкай шляхтай. Бацька Марціна Юзэф Матушэвіч вярнуў свайму роду дастойнае становішча, выкупіў маёнтак Расна, пабудаваў у 1744 годзе кальвінскі збор (сабор), у 1749 годзе – манастыр і пачаў будаўніцтва касцёла Святой Ганны (закончылі будаўніцтва Грабоўскія). Сваё дзяцінства Марцін Матушэвіч правёў у Расне.